Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ЎКРАІНЕ ЗАБІТЫ ЯШЧЭ АДЗІН ЖУРНАЛІСТ


Мікола Іваноў, Прага

Замах на жыцьцё Аляксандрава быў зьдзейсьнены 3 ліпеня перад уваходам у офіс ягонай кампаніі. Цяжка паранены ў галаву ён на працягу тыдня знаходзіўся ў глыбокай коме. Некалькі апэрацыяў не змаглі, аднак, уратаваць ягонае жыцьцё. Амаль усе вэрсіі прычынаў забойства канцэнтруюцца вакол ягонай прафэсійнай дзейнасьці як журналіста. Ігар Аляксандраў – аўтар шэрагу вельмі крытычных публіцыстычных матэрыялаў на тэму папярэдніх парлямэнцкіх выбараў ва Ўкраіне.

Вось як пракамэнтаваў прычыны забойства у інтэрвію Ўкраінскай службе нашага Радые народны дэпутат Украіны ад Данецкай вобласьці Олесій Шеховцоў.

(Шэховцоў: ) “З упэўненасьцю можна сьцьвярджаць, што гэта палітычная помста. Толькі ўзьнікае пытаньне: хто замовіў забойства, хто выканаў яго. У мяне няма сумневу, што на тэрыторыі Данецкай вобласьці гэта звычайная практыка. Улада рыхтуецца да парлямэнцкіх выбараў наступнага году, і таму зьнішчаюцца ўсе незалежныя структуры, якія пакідалі надзею на свабоду слова падчас выбарчай кампаніі. Практычна на рынку інфармацыі дамінуюць асобы, зьвязаныя з дзяржаўнай адміністрацыяй. І Аляксанраў казаў пра гэта прамым тэкстам”.
XS
SM
MD
LG