Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПЕРАДАДЗЕНАЯ Ў СУД СПРАВА АБ ЗАБОЙСТВЕ СЯБРА РНЕ КАЛЕГАМІ ПА ГРУПОЎЦЫ


Любоў Лунёва, Менск

Сьледзтва высьветліла, што ў студзені пасьля сумеснай выпіўкі паміж Дашкевічам, Салярам і Брэйнерам адбылася сварка. Як вынік, Максіма Брэйнера тройчы ўдарылі нажом, а потым тройчы стрэлілі ў яго з рэвальвэра.

33-гадовы Канстанцін Дашкевіч абвінавачваецца ў забойстве яшчэ аднаго чалавека, якое было ўчыненае ў 1996 годзе. Тады ў сьледчых не хапіла нейкіх экспэртызаў для канчатковага абвінавачаньня. Гэтым разам, згодна з новым Крымінальна-працэсуальным кодэксам, усё будзе вырашацца ў судзе.
XS
SM
MD
LG