Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НЕСАНКЦЫЯНАВАНЫ ПІКЕТ “ХОЧАМ ВЕДАЦЬ ПРАЎДУ” У ВІЦЕБСКУ НЯ БЫЎ РАЗАГНАНЫ


Алег Жукоўскі, Віцебск

На пытаньне, чаму пікет несанкцыянаваны, кіраўнік мясцовай філіі АГП Алена Залеская адказала проста: “Хопіць пытацца дазволу на тое, на што кожны чалавек мае права”. Акцыя задумвалася як маўклівы пратэст супраць беззаконьня пануючай ўлады, але маўклівай не атрымалася. Бо падыходзілі людзі, пыталіся пра зьніклых, абмяркоўвалі сучасны палітычны стан у краіне. Панавала атмасфэра шчырасьці.

Сямёра пікетоўшчыкаў – Алена Залеская, Тамара Юневіч, Алег Федарэнка, Тамара Латышава, Васіль Ігнатаў, Марына Арцымовіч і Алег Незнамаў – трымалі ў руках невялікія фотаздымкі чацьвярых зьніклых і памерлага Карпенкі, былі апранутыя ў белыя майкі зь іх партрэтамі і налепкамі на рускай мове “Надоел!” са стылізаванай выявай Лукашэнкі.

Калі ўдзельнікі акцыі разышліся, на слупах каля прыпынку і на шапіках навокал засталіся акрамя гэтай налепкі яшчэ і налепкі “Табар на Шклоў”. Падчас акцыі, якая працягвалася крыху менш за гадзіну, было распаўсуджана каля тысячы асобнікаў спэцыяльных выпускаў газэтаў “Рабочы” і “Народная воля”.

Адным з апошніх месца падзеі пакінуў дрэнна апрануты, у падраным абутку адзінаццацігадовы хлопчык Лёшка, які зьбірае вакол бутэлькі, каб зарабіць грошай на пуцёўку ў дзіцячы лягер. Ён спытаўся, ці могуць ягоныя словы пачуць людзі, і сказаў літаральна наступнае: “Я таксама супраць Лукашэнкі і, каб быў дарослы, за яго б не галасаваў. Таму што ён дрэнна плоціць шматдзетным сем’ям”.
XS
SM
MD
LG