Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СЯБРЫ СЯМ’І ЦІЦЯНКОВА АБВЯРГАЮЦЬ ІНФАРМАЦЫЮ АБ ТЫМ, ШТО ЁН ПАПРАСІЎ ПРЫТУЛКУ Ў НЯМЕЧЧЫНЕ


Валер Каліноўскі, Менск

Інфармацыя пра тое, што Іван Ціцянкоў нібыта папрасіў палітычнага прытулку ў Нямеччыне, зьявілася яшчэ ўчора, і мы паведамілі пра гэта ў нашых учорашніх выпусках.

Аднак сёньня стала вядома, што напраўду Іван Ціцянкоў нікуды не зьяжджаў з Масквы і не прасіў палітычнага прытулку. Пра гэта распавёў РС сябра сям’і Ціцянковых, вядомы ў Беларусі генэрал Валеры Паўлаў, які цяпер таксама жыве ў Маскве:

(Паўлаў: ) "Ён дастаткова сьмелы нармальны чалавек, і напішыце, што ён не баіцца Луашэнкі, ён знаходзіцца там, дзе павінен знаходзіцца, але ён нікога ні пра што не прасіў".

Валеры Паўлаў паведаміў, што сёньня размаўляў з былым кіраўніком справаў Лукашэнкі, і ведае, што на такі крок Ціцянкоў не пайшоў. Валеры Паўлаў аднак не сказаў, дзе цяпер знаходзіцца Ціцянкоў.

Заўтра ў газэце "День" павінна зьявіцца інтэрвію з Іванам Ціцянковым. Рэдактар газэты Аляксандар Тамковіч паведаміў Радыё Свабода, што пазаўчора ў Маскве зь Ціцянковым гутарыў журналіст Анатоль Гуляеў. У гэтым інтэрвію няма гаворкі пра просьбу Івана Ціцянкова аб палітычным прытулку.
XS
SM
MD
LG