Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШТО МАГЛО Б ПАДШТУРХНУЦЬ ЦІЦЯНКОВА ПРАСІЦЬ ПАЛІТЫЧНАГА ПРЫТУЛКУ НА ЗАХАДЗЕ?


Ігар Карней, Менск

(Пашкевіч: ) “Я сёньня не разважаў бы толькі наконт Івана Ціцянкова. Больш за тое. Я шчыра скажу, што я вельмі хвалююся сёньня і сам за сябе. Таму што тое, кім быў Іван Цітцянкоў для Аляксандра Рыгоравіча – нават родныя бацька з маткай так не адносіліся да прэзыдэнта, як Іван Ціцянкоў. І калі я прачытаў пісьмо Галіны Ціцянковай… А я ведаю, мне даводзілася сустракацца з гэтай жанчынай – яна простая, ветлівая, добрая. І калі ўжо нават Галіна Ціцянкова напісала такое пісьмо да Аляксандар Лукашэнкі, гэта вельмі страшна. І калі такія пісьмы пішуць паплечнікі Аляксандар Лукашэнкі, то што казаць пра простых сьмяротных?”

(Карэспандэнт: ) “Ці зьвернуць нямецкія ўлады, на вашую думку, увагу на тое, што Ціцянкоў быў паплечнікам Лукашэнкі і зрабіў нямала для таго, каб ён стаў прэыздэнтам?”

(Пашкевіч: ) “Я лічу, што на сёньняшні момант трэба адносіцца да кожнага чалавека па-чалавечы, па-біблейску. Што тычыцца Івана Ціцянкова, я лічу, што на сёньняшні момант нямецкаму боку трэба ацэньваць яго толькі як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. А прыйдзе час – будзе казаць нешта Іван Ціцянкоў, будзе на нешта адказваць і Іван Пашкевіч, будзе адказваць на нешта Іван Антановіч, Мясьніковіч і так далей. А сёньня, я лічу, да просьбы Івана Ціцянкова трэба паставіцца як да просьбы грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які трапіў у вельмі цяжкае становішча, жыцьцю якога пагражае небясьпека, і трэба выратаваць гэтага чалавека”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG