Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У МАГІЛЁВЕ ПРАКУРАТУРА СУДЗІЦЦА ЗЬ НЕЗАЛЕЖНАЙ ГАЗЭТАЙ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Сьледчыя патрабуюць, каб газэта надрукавала абвяржэньне на свой артыкул і матэрыяльна кампэнсавала абразу іх гонару і годнасьці. Паводле думкі ініцыятараў пазову, выданьне падало неаб’ектыўную інфармацыю пра дзейнасьць пракуратыры Цэнтральнага раёну Магілёву. Аўтар артыкулу Валеры Міраеўскі, які нядаўна знаходзіўся пад сьледзтвам, абвінаваціў сьледчых у парушэньні дзейнага заканадаўства і ў выбіваньні прызнаньняў пры дапамозе гвалту і прымусу.

Былога супрацоўніка міліцыі спадара Міраеўскага абвінавацілі ў махлярстве, аднак ён сваю віну не прызнаў і патлумачыў, што сьледчыя сфабрыкавалі абвінавачаньне, пра што і зьявіўся адпаведны артыкул у газэце. Аўтар распавядаў, якімі мэтадамі вядзецца сьледзтва. Ніводная зь мясцовых газэтаў, за выключэньнем “Дэ-факта”, не змагла надрукаваць гэты матэрыял.

Сёньня сьледчыя прапанавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці як рэдактара газэты, гэтак і свайго былога калегу. Рэдактар “Дэ-факта” Уладзімер Марозаў на суд не зьявіўся. Ён адмаўляе сваё дачыненьне да працэсу, паколькі ў час друкаваньня артыкулу яшчэ не кіраваў газэтай. Міліцыянты спрабавалі сілай даставіць яго ў суд, аднак не занйшлі яго ні ў рэдакцыі газэты, ні ў ягонай кватэры.

З нагоды гэтай акалічнасьці суд быў перанесены на больш позьні час.
XS
SM
MD
LG