Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯРГЕЙ ЛАПЦЕЎ АТРЫМАЎ 7 СУТАК АРЫШТУ, АЛЕ ПРАЗ НЕКАЛЬКІ ГАДЗІНАЎ ПАСЬЛЯ СУДУ БЫЎ ВЫЗВАЛЕНЫ


Любоў Лунёва, Менск

Сяргея Лапцева абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Разглядаць ягоны ўчынак як абразу прэзыдэнта (гэта ўжо артыкул Крымінальнага кодэксу) ня сталі. Назіральнікі лічаць, што гэта зьвязана з выбарчай кампаніяй, бо крымінальная справа супраць Лапцева можа адмоўна паўплываць на імідж Лукашэнкі перад прэзыдэнцкімі выбарамі.

Адміністрацыйны судзьдзя Валеры Жданок за паўгадзіны заслухаў паказаньні сьведкі, начальніка цэнтра крыміналістыкі гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных справаў, самога Сяргея Лапцева, адваката і вынес прысуд.

У судзе мы даведаліся, што беспрацоўны Сяргей Лапцеў — па прафэсіі канструктар-тэхноляг радыёапаратуры, былы дэпутат гарадзкога савету. У судовай залі ён паведаміў Радыё Свабода, што ўчынак свой зьдзейсьніў на знак пратэсту супраць цяперашняга парадку ў краіне.

(Лапцеў: ) "Я вырашыў зрабіць маленькі пэрформанс, і, узяўшы памідор, кінуў яго на праезную частку праспэкту Скарыны, па якой рухаліся ўдзельнікі. Мне здаецца, што сярод іх быў прэзыдэнт.

Я гэта рабіў не для таго, каб засяродзіць увагу на сабе, а толькі для таго, каб яшчэ раз выказаць сваё стаўленьне да той палітыкі, якую праводзіць зараз прэзыдэнт. Да таго, што сродкі масавай інфармацыі амаль у адных руках, людзі зьнікаюць, эканоміка ў заняпадзе, нацыя выраджаецца…

Мяне адразу схапілі людзі ў цывільным. Адзін зь іх вельмі быў узрушаны, ён калаціўся нават больш за мяне, бо ня ведаў, што я кінуў, ці не гранату. Я яго супакоіў, сказаў, што гэта толькі памідор і што гэта менавіта палітычная акцыя".

Сяргей Лапцеў адзначыў, што пасьля затрыманьня і ў пастарунку міліцыянты абыходзіліся зь ім вельмі карэктна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG