Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШТО РОБІЦЦА НА БТ?


Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй газэты.

“Зимовский нужен на экране, Как на столе моча в стакане!” – З такім, у прыватнасці, плякатам пікетавалі днямі беларускае тэлебачаньне актывісткі Беларускай арганізацыі працоўных жанчын. Але рэпартаж пра тое, як адбываўся пікет, стаў падставай для больш сур’ёзнай размовы. Пра розныя аспэкты праблемы БТ на старонках “Рабочага” вядуць размову тэлежурналісты Віталь Сямашка і Леанід Міндлін.

Зарплаты, цэны, жыллё – гэта сёньня бадай што найбольш вострыя пытаньні для сярэдняга жыхара краіны. Меркаваньні пра тое, як гэтыя праблемы можна вырашыць, прапануе чытачам намесьнік старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, эканаміст Яраслаў Раманчук.

Ну а аматары гістарычных дэтэктываў, відаць, зацікавяцца матэрыялам “Зялёная армія”. Абапіраючыся на дасьледаваньні дасьледчыцы Ніны Стужынскай, газэта расказвае пра спробу антысавецкага перавароту, які рыхтавала ў Беларусі ўвосень 1921 году арганізацыя “Зялёны дуб”.

І яшчэ адна публікацыя “Рабочага”, назва якой гаворыць сама за сябе, – “Фальш. Ці паказальная гісторыя пра тое, як ражала снаха прэзыдэнта?”
XS
SM
MD
LG