Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТАЛЬЛЯ МАШЭРАВА ЗЬНЯЛА СВАЮ КАНДЫДАТУРУ


Валер Каліноўскі, Менск

Радыё Свабода зьвярнулася па камэнтар да прэсавага сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі Валер'я Юрэвіча:

(Юрэвіч: ) "Яна напісала заяву ў Цэнтральную выбарчую камісію аб зьняцьці яе — аб ануляваньні яе ініцыятыўнай групы. Заўтра будзе на паседжаньні Цэнтральнай выбарчай камісіі прымацца рашэньне па яе заяве".

(Карэспандэнт: ) "Скажыце, калі ласка, як яна матывуе гэтае рашэньне?

(Юрэвіч: ) "Матывацыі не было. Проста напісана было ў тры радкі, такі сьціслы сухі сказ".

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік паведаміў, што гэтую заяву прынес у камісію кіраўнік ейнае ініцыятыўнай групы:

(Карэспандэнт: ) "Ці не маглі б вы сказаць, якія прычыны таго, што Натальля Машэрава здымае сваю кандыдатуру?"

(Лазавік: ) "Не магу".

(Карэспандэнт: ) "Скажыце, яна асабіста прыходзіла?"

(Лазавік: ) "Кіраўнік ініцыятыўнай групы".

(Карэспандэнт: ) "А вы ня ведаеце, дзе зараз знаходзіцца Машэрава?"

(Лазавік: ) "А я во сам званю, не магу сказаць".

Сёньня немагчыма было знайсьці Машэраву ў Беларусі, яе памочніца ў "палаце прадстаўнікоў" паведаміла, што Машэрава да 10 ліпеня будзе знаходзіцца за межамі Беларусі.
XS
SM
MD
LG