Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ ПАМЁР АД РАНАЎ БЫЛЫ ДЫРЭКТАР ГЕЙ-КЛЮБУ "ОСКАР" ІВАН СУШЫНСКІ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Сьледзтва вядуць міліцыянты Савецкага райаддзелу міліцыі, яны кажуць пра разбойны напад на пацярпелага і не выключаюць карысьлівых матываў.

Між тым, кіраўнікі Беларускай лігі сэксуальных меншасьцяў схільныя лічыць, што злачынства зьвязанае з праявамі гамафобіі. Яны зьвяртаюць увагу на вялікую колькасьць падобных злачынстваў у Беларусі.

Іван Сушынскі ўзначальваў гей-клюб "Оскар", які закрылі ў пачатку 2000 году пасьля канфлікту з уладальнікам памяшканьня.
XS
SM
MD
LG