Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У СТАРЫХ ДАРОГАХ ПАСТАВІЛІ ПОМНІК ЗАМАГАРАМ ЗА РОДНУЮ МОВУ


Алесь Мікалайчанка, Старыя Дарогі

Удзень на пляцы перад музэем Беларускага нацыянальнага выяўленчага мастацтва сабраліся прадстаўнікі грамадзкасьці Старых Дарог і госьці зь Менску ды іншых гарадоў краіны. Дырэктар музэю, старшыня гістарычнага клюбу "Спадчына" Анатоль Белы зьняў прасьціну з фасаднай сьцяны музэя.

У вочы людзям кінуліся вырабленыя з мэталу на ўсю вышыню і шырыню гэтай сьцяны герб "Пагоня" ды цытата з клясыка: "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі! Нашая мова для нас сьвятая, бо яна нам ад Бога даная".

Як паведаміў прысутным Анатоль Белы, кожную літару ды герб "Пагоня" выразаў зь ліставой сталі народны майстар, старадароскі ўмелец Сяргей Емяльянаў.

Да канца лістапада, паведаміў спадар Белы, мэмарыяльны комплекс будзе завершаны. На тле Багушэвічавай цытаты разьмесьцяцца помнікі Францішку Скарыну, Францішку Багушэвічу, Максіму Багдановічу ды Ларысе Геніюш — знакамітым рупліўцам ды абаронцам беларускай мовы.

Паводле інфармацыі Анатоля Белага, скульптуры ўжо выкананыя мастакамі — Сяргеем Адашкевічам, Міхасём Іньковым ды Сяргеем Бандарэнкам, іх засталося толькі адліць у мэтале.

Мэмарыял урачыста адкрыюць падчас сьвяткаваньня 71-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG