Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЁНЬНЯ Ў МЕНСКУ ЗАТРЫМАЛІ ПЯЦЁХ ПРАДСТАЎНІКОЎ МОЛАДЗЕВАЙ КААЛІЦЫІ “ПЕРАМЕНАЎ!”


Альгерд Невяроўскі, Менск

Cярод затрыманых — лідэры арганізацыяў "Моладзь Аб'яднанай грамадзянскай партыі" Алесь Карніенка, "Маладыя сацыл-дэмакраты" Павал Гормаш ды іншыя. Іх трымалі ў пастарунках некалькі гадзінаў, пасьля адпусьцілі. На некаторых актывістаў моладзевай мабілізацыйнай кампаніі "Выбірай" склалі пратаколы за распаўсюд незарэгістраваных выданьняў і засьмечваньне вуліцаў.

Учора за ўдзел у падобных акцыях у Менску затрымалі больш як 30 актывістаў Маладога Фронту ды іншых арганізацыяў. Моладзевыя акцыі працягнуцца сёньня ўвечары падчас рок-канцэртаў на цэнтральных пляцах Менску.
XS
SM
MD
LG