Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КААЛІЦЫЯ “ПЕРАМЕНАЎ!” АГІТУЕ ЗА ЎДЗЕЛ У ВЫБАРАХ


Альгерд Невяроўскі, Менск

У гэтай апазыцыйнай акцыі, прымеркаванай да сьвята Менску, якое распачалося сёньня, брала ўдзел некалькі сотняў актывістаў “Маладога фронту”, “Маладой грамады”, Моладзі Аб’яднай Грамадзянскай партыі ды іншых арганізацыяў.

Удзельнікі акцыі, апранутыя ў футболкі з намаляваным сонцам, надпісам “Выбірай” і датай прэзыдэнцкіх выбараў 9 верасьня, стаялі у самых людных месцах Менску (паркі Янкі Купалы, Горкага, Чалюскінцаў, на праспэкце Скарыны, каля буйных рынкаў) і раздавалі мінакам “Весьнік Маладога Фронту” ды іншыя агітацыйныя выданьні, а таксама налепкі з заклікам прыйсьці на выбары й абраць “другога прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”.

Нешматлікія міліцыянты амаль не заміналі ўдзельнікам акцыі праводзіць агітацыйную працу сярод насельніцтва. Тым ня менш два сябры “Маладога Фронту”, Алесь Тарасаў і Алесь Жукоўскі, ўсё ж такі былі затрыманыя.

У гэты час на менскім пляцы Незалежнасьці, у рамках Дня гораду, праходзіць фэстываль моды, а таксама моладзевы канцэрт. На пляцы знаходзіцца вялікая група сябраў “Маладога Фронту”, якая актыўна агітуе ўдзельнікаў сьвята сказаць 9 верасьня “Не – Аляксандру Лукашэнку”.
XS
SM
MD
LG