Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У СТРАСБУРГУ АДБЫЛІСЯ СЛУХАНЬНІ Ў СПРАВЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ


Марына Ірхо, Старсбург

Выступаючы перад эўрапейскімі парлямэнтарамі, яны адзначылі найбольш паказальныя факты, якія ілюструюць тое, што парушэньні правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь зьяўляюцца сыстэмай, якая будуецца на самым высокім узроўні. Так, у прыватнасьці, Тацяна Процька спынілася на праблеме адсутнасьці ў краіне прававога грамадзтва, што ставіць яе грамадзянаў па-за законам, зьяўляецца прычынай карупцыі, дапамагае ўладзе падтрымліваць атмасфэру страху і трымаць людзей на кароткім повадзе. Яна таксама акрэсьліла такія праблемы, як дыскрымінацыя тытульнай нацыі ў Беларусі, пытаньні міжканфэсійнай раўнавагі і адсутнасьць магчымасьці для беларускіх грамадзянаў рэалізаваць свае палітычныя правы.

Барыс Звоскаў зьвярнуўся да праблемы залежнасьці судоў ад выканаўчай улады. Таксама вялікая частка яго дакладу была прысьвечаная сытуацыі са зьнікненьнем палітыкаў.

Трэба адзначыць, што прайшоўшыя слуханьні былі бадай найбольш важнай падзеяй для нашай краіны ў рамках прайшоўшай сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Яны былі арганізаваныя Юрыдычным камітэтам і праходзілі за зачыненымі дзьвярыма, але пасьля беларускія праваабаронцы далі прэсавую канфэрэнцыю. Рашэньне правесьці слуханьні па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі было прынятае тэрмінова. Яшчэ за тыдзень да сэсіі яе арганізатары з ўпэўненасьцю сьцьвярджалі, што на гэты раз беларускае пытаньне ўздымацца ў Страсбургу ня будзе. Але ў шмат чым на гэта паўплывала адмена візыту ў Беларусь так званай “тройкі”, які меўся адбыцца на пачатку ліпеня. Важнасьць гэтых слуханьняў цяжка пераацаніць, бо як вядома, уплывовыя міжнародныя арганізацыі яшчэ ня вызначыліся з пытаньнем дасылаць ці не дасылаць у краіну сваіх назіральнікаў падчас выбараў прэзыдэнта. І ад таго, якія высновы для сябе зрабілі парлямэнтары, прысутныя на слуханьняў, у многім будзе залежаць канчатковае рашэньне Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы.

Як нам стала вядома, сёньня на паседжаньні Бюро Асамблеі гэтае пытаньне таксама ўздымалася і бурліва дыскутавалася парлямэнтарамі, але да канчатковай высновы яны такі не прыйшлі.

Калі казаць пра вынікі прайшоўшай сэсіі, то трэба таксама адзначыць, што ў сераду на паседжаньні фракцыі лібэралаў, дэмакратаў і рэфарматараў была прынятая рэзалюцыя, у якой група заклікала беларускі ўрад перагледзець склад выбарчых камісіяў і забясьпечыць іх фармаваньне на плюралістычнай аснове.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG