Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАЦІСК УЛАДАЎ НА МАЛАДЫ ФРОНТ УЗРАСТАЕ


Альгерд Невяроўскі, Менск

За прамінулыя два тыдні ў Рэчыцы, Мазыры, Віцебску міліцыянты затрымалі некалькіх маладафронтаўцаў за распаўсюд улётак з заклікам прыйсьці на выбары.

У Менску аднавілі старыя адміністрацыйныя справы супраць актывістаў Маладога Фронту Максіма Вінярскага й Міхала Чыжыка.

Маладафронтаўца Дзяніса Мархатка за палітычную дзейнасьць выключылі са школы. Выключэньне са школаў і ўнівэрсытэтаў пагражае і іншым сябрам Маладога Фронту.

Маладых апазыцыянэраў падтрымала арганізацыя эўрапейскіх дэмакратычных студэнтаў, якая накіравала лісты міністрам адукацыі й юстыцыі Васілю Стражаву й Міхаілу Варанцову, а таксама старшыні менскага гарвыканкаму Міхаілу Паўлаву з патрабаваньнем спыніць рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў моладзевай апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG