Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АКТЫВІСТКІ БЕЛАРУСКАГА АБ’ЯДНАНЬНЯ ПРАЦОЎНЫХ ЖАНЧЫН ПІКЕТАВАЛІ ТЭЛЕБАЧАНЬНЕ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Жанчыны трымалі плякаты "Даеш локшыну ў талеркі, а не на вушы", "Хопіць гуляць у адны вароты" і "Спадары журналісты, дзе вашыя розум, гонар і годнасьць?". Яшчэ адзін плякат прысьвячаўся асабіста "рэзанатару" Аляксандру Зімоўскаму. Удзельніца пікету Ірына Жыхар гэтак патлумачыла свае прэтэнзіі да Зімоўскага і ягоных калегаў:

(Жыхар: ) "Нас не задавальняе, што няма празрыстай чыстай інфармацыі, што сёньня права на інфармацыю дазуецца. Гэта немагчыма ў час, калі абвешчаная прэзыдэнцкая гонка.

Уявіце сабе, мы раздаем газэту "Рабочы", дзе 22 магчымыя кандыдаты паіменна названыя, ёсьць фотаздымкі, і супрацоўнікі тэлебачаньня дзякуюць нам за тое, што ўбачаць іхныя твары!

Выходзілі тэхнікі й казалі: а што вы маеце супроць (бо ў нас быў плякат супраць Зімоўскага). Маўляў, ён нармальны хлопец, ён адкрыта кажа: "Я прадаюся". Разумееце, мы ня можам з гэтым пагадзіцца. Што азначае "я прадаюся"? Як можна прадаць сумленьне?"

Ніхто з кіраўніцтва БТ да пікетоўніц ня выйшаў, міліцыя перашкодаў не рабіла. Празь дзьве гадзіны ўдзельніцы пікету разышліся.
XS
SM
MD
LG