Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФРАКЦЫЯ ЛІБЭРАЛЬНЫХ ДЭМАКРАТАЎ У СТРАСБУРГУ МАЕ НАМЕР ПРАПАНАВАЦЬ НА РАЗГЛЯД АСАМБЛЕІ РЭЗАЛЮЦЫЮ ПА БЕЛАРУСІ


Мікола Іваноў, Прага

Учора на паседжаньне гэтай фракцыі выступаў старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

У праекце рэзалюцыі, у прыватнсьці, гаворыцца:

“Фракцыя лібэральных дэмакратаў і рэфарматараў Парлямэнцкай Асамблеі, якая налічвае 84 дэпутаты ад 32 краінаў, разглядае маючыя адбыцца прэзыдэнцкія выбары ў якасьці рэальнай магчымасьці спыніць самаізаляцыю Беларусі. Выбары – гэта магчымасьць адбудаваць прынцып падзелу ўлады і пачаць неабходныя эканамічныя і сацыяльныя рэформы. Лібэральныя дэмакраты і рэфарматары разглядаюць стварэньне плюралістычных выбарчых камісіяў вельмі важным фактарам для правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Група выказвае сваю глыбокую заклапочанасьць фактам, што прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партыяў і патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты не былі ўключаныя ў склад камісіяў на раённым і гарадзкім узроўнях… Лібэральныя дэмакраты і рэфарматары заклікаюць беларускія ўлады перагледзець працэс фармаваньня выбарчых камісіяў…”

Заўтра фракцыя зацьвердзіць канчатковы тэкст праекту рэазлюцыі.

У прэсавым сакратарыяце фракцыі лібэральных дэмакртаў і рэфарматараў нам таксама паведамілі, што ў чацьвер на паседжаньні камісіі ў справах законнасьці і правоў чалавека Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы адбудзецца абмеркаваньне стану правоў чалавека ў Беларусі. Яно будзе мець закрыты характар. На яго запрошаныя абедзьве беларускія дэлегацыі – апазыцыі і ўрадавая, а таксама экспэрты Тацяна Процька і Барыс Звозкаў. Па выніках працы Камісіі абдудзецца прэсавая канфэрэнцыя.
XS
SM
MD
LG