Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У БАРЫСАВЕ ДРУГІ РАЗ ЗЬБІЛІ НЕПАЎНАГАДОВУЮ ТАЦЯНУ ЯСЮК


Алесь Мікалайчанка, Барысаў

Вядомая ў Барысаве сацыял-дэмакратка Алеся Ясюк паведаміла сёньня Радыё Свабода, што ейную 16-гадовую дачку Тацяну Ясюк жорстка зьбілі чацьвёра невядомых хлопцаў у ноч зь нядзелі на панядзелак у раёне вуліцы Тоўсьціка.

Беспрытомную дзяўчыну выпадкова знайшлі мэдыкі і даставілі ў хірургію гарадзкой лякарні. Як жа гэта адбылося?

Гаворыць Алеся Ясюк, маці дзяўчыны:

(Ясюк: ) "Яна гаворыць, што было вельмі цёмна, і яна ня бачыла. Чатырох бачыла, больш ня помніць. Сказалі ёй: ты нас памятаеш? Дык мы табе напомнім, кажуць, мы РНЕ. І потым яна страціла прытомнасьць".

Намесьнік начальніка службы аховы бясьпекі й грамадзкага парадку Барысаўскага гараддзелу ўнутраных справаў капітан Ігар Белы не выключае, што Тацяну Ясюк двойчы за апошні тыдзень зьбівалі фашыстоўскія малойчыкі. Гэтую вэрсію зараз і правярае сьледчая група.

Сёньня Тацяне Ясюк тутэйшыя дактары павінны зрабіць апэрацыю страўніка, які моцна траўмаваны.
XS
SM
MD
LG