Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯКОЙ З ГРУПАЎ ДАЗВОЛЕНА ЗЬБІРАЦЬ ПОДПІСЫ Ў ПРАЦОЎНЫ ЧАС НА ПРАДПРЫЕМСТВАХ?


Казімер Яноўскі, Гомель

Некаторыя ініцыятыўныя групы, прыкладам, групы падтрымкі Сямёна Домаша і Зянона Пазьняка, апроч пакватэрнага абыходу арганізоўваюць і вулічныя перасоўныя пункты збору подпісаў.

З абласнога штабу Домаша паведамляюць, што за ягонае вылучэньне кандыдатам на прэзыдэнта падпісаліся ў Гомельскай вобласьці ўжо звыш 3 000 выбарцаў.

Ініцыятыўная група колькасьцю 376 чалавек актыўна дзейнічае ў 7 найбуйных гарадах у падтрымку Ўладзімера Ганчарыка.

А вось лібэральныя дэмакраты за свайго лідэра Сяргея Гайдукевіча зьбіраюць подпісы толькі ў Гомелі ды Жлобіне.

Групу Аляксандра Лукашэнкі ўзначальвае былая загадчыца ўпраўленьня сацыяльнага забесьпячэньня абвлыканкаму Паліна Шаўцова. Ейныя зьбіральнікі подпісаў ходзяць у рабочы час па прадпрыемствах і ўстановах. Прынамсі, гэткае назіралі ва Ўнівэрсытэце транспарту і ў Ірынінскай гімназіі.

XS
SM
MD
LG