Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ПОЛАЧЧЫНЕ НАЙБОЛЬШУЮ АКТЫЎНАСЬЦЬ ВЫЯЎЛЯЮЦЬ ІНІЦЫЯТЫЎНЫЯ ГРУПЫ ДОМАША, ЧЫГІРА І ПАЗЬНЯКА


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Домаш выбіўся ў лідэры па выніках чатырох дзён падпісной кампаніі. Толькі ў Наваполацку зарэгістраваныя 53 афіцыйныя зьбіральнікі подпісаў на карысьць вылучэнца "Рэгіянальнай Беларусі”. Як паведаміў нам каардынатар выбарчага штабу Домаша ў Наваполацку Ўладзімер Антановіч, на раніцу сёньняшняга дня сабралі каля 350 подпісаў. Пры гэтым, па словах каардынатара, у горадзе дамінуе пратэставы электарат — людзі гатовыя падпісацца за любога патэнцыйнага кандыдата, абы не за Лукашэнку.

Заўважым таксама, што ў Полацку за Домаша падпісалася блізу 300 чалавек.

З даволі вялікім адставаньнем ад лідэра ідзе каманда Чыгіра. Яна на раніцу сёньняшняга дня сабрала ў двух гарадах каля 200 подпісаў.

У рэгіёне працуюць таксама невялікія ініцыятыўныя групы Ганчарыка, Калякіна, Сініцына і Гайдукевіча. А вось група Лукашэнкі ў кватэры гараджанаў пакуль што не наведвалася. Яна, як бачна, будзе выкарыстоўваць іншыя, больш зручныя тэхналёгіі. Па сьведчаньні работнікаў некаторых полацкіх камунальных службаў, ім загадалі прыйсьці на працу з пашпартамі. неўзабаве, відаць, такі загад атрымаюць і ў іншых гарадзкіх установах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG