Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ВІЦЕБШЧЫНЕ ПРОЦІДЗЕЯЦЬ ЗБОРУ ПОДПІСАЎ ЗА ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА


Бранiслава Станкевiч, Вiцебск

У пятніцу ўвечары аршанскiя мiлiцыянты затрымалi сябра КХП-БНФ Юрыя Конышку. Ён расклейваў улёткi з паведамленьнем iнiцыятыўнае групы пра месца збору подпiсаў за вылучэньне Зянона Пазьняка на прэзыдэнцкую пасаду. У пастарунку на спадара Конышку быў складзены пратакол, ды ягоная справа перададзеная ў гарадзкую адмiнiстратыўную камiсiю. Паказальна, што “сыгналам” да рашучых дзеяньняў з боку мiлiцыi сталася зацятая спрэчка з бабулямi-пэнсіянэркамi, якiя хацелi пазрываць улёткi.

З неразуменьнем землякоў учора сутыкнуўся таксама i кiраўнiк Вiцебскае гарадзкое суполкi КХП-БНФ Уладзiмер Плешчанка, якога ўжо ў другi раз за гэты тыдзень зьбiлi невядомыя асобы. Спадар Плешчанка мяркуе не спыняць зьбiраньне подпiсаў ды падаць заяву ў суд на сваiх крыўдзiцеляў. Як высьветлiлася, прынамсi адзiн з хулiганаў - 21-гадовы Сяргей - ёсьць добрым знаёмым мiлiцыянтаў, якiя неаднойчы прапаноўвалi спадару Плешчанку спынiць ягоныя выхады да “сiняга дому” у цэнтры Вiцебску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG