Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПАСТАРУНАК ЗА БЕЛАРУСКІ ПАРАДАК


Алег Жукоўскі, Віцебск

Учора, прыкладна а палове на першую ночы, пятнаццацігадовая Натальля дабіралася дадому пешшу са сваімі сябрамі. Непадалёк ад аблвыканкама яна наляпіла на слуп налепку з выявай Лукашэнкі ў касцы, ягонай цытатай пра Гітлера і надпісам “Беларускі парадак”. Тут з хмызоў выскачылі два міліцыянты і дзяўчыну з хлопцамі затрымалі. Выклікалі патрульную машыну і ўсіх даставілі ў пастарунак. Там на Натальлю быў складзены пратакол, а юнакі напісалі тлумачэньні. Паводле затрыманых, у часе допыту ў габінэт сьледчага прыходзіў, каб задаць некалькі сваіх пытаньняў, прадстаўнік КДБ.

Зь дзясятка налепак, якія знайшлі ў Натальлі, адну прыклалі да пратаколу, тры міліцыянты забралі сябе на памяць, астатнія вярнулі.

Сяргея Белязеку адпусьцілі каля 6-ці гадзінаў раніцы, Альшанку – каля 8-мі, Камінскага і Натальлю Паймулаву аддалі бацькам, што прыехалі, яшчэ пазьней.

Трэба дадаць, што міліцыянты актывізаваліся пасьля таго, як ў ноч з 22 на 23 чэрвеня ўвесь горад быў абклеены гэткімі налепкамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG