Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З УДЗЕЛАМ БЕЛАРУСАЎ У ФІНЛЯНДЫІ АДБЫЛАСЯ ІМПРЭЗА “ЛІТАРАТУРА СУПРАЦЬ ДУРАСЬЦІ”


Якуб Лапатка, Гэльсынкі

Серж Мінскевіч сказаў, што гэтулькі пісьменьнікаў сьвету ён яшчэ ня бачыў, гэта адкрывае для яго новыя далягляды, якія трэба асэнсаваць. На думку Зьміцера Вішнёва, добра тое, што пісьменьнікі маюць магчымасьць абмеркаваць свае праблемы, дамовіцца наконт новых праектаў і пазнаёміцца з новымі людзьмі і краінамі.

Нашых хлопцаў прынялі вельмі добра, цікавіліся становішчам беларускай мовы і ўвогуле творчасьцю беларускіх пісьменьнікаў.

Трэба адзначыць, што й яны не адчувалі сябе “меншымі братамі” сярод сваіх зарубежных калегаў. Як сказаў Серж Мінскевіч, усе пісьменьнікі зараз заклапочаныя праблемай глябалізацыі, а мы яе перажылі ў выглядзе глябалізацыі савецкай і ў нас ёсьць што сказаць на гэты конт.

Зьміцер Вішнёў лічыць, што яны закранулі людзей сваім пэрфомэнсам “Труп дыктатара – 3”, а таму змаглі адлюстраваць праблемы дыктатуры ня толькі ў Беларусі, але і ў цэлым сьвеце. І многія былі ня проста ўражаныя, а нават шакаваныя.

А потым, паводле словаў Кары Савін’емэ, хлопцам ня далі спачыць, просячы чытаць па-беларуску і сьпяваць беларускі рок, што было сапраўднай сэнсацыяй.

Шмат хто па-за межамі Беларусі лічаць, што нашая мова ўжо зьнікла, аднак маладое пакаленьне твоцаў сьцьвярджае “Жыве Беларусь!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG