Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КРАІНЫ АБСЭ ПРАІНФАРМАВАНЫЯ АБ НЕДЭМАКРАТЫЧНЫМ ХАРАКТАРЫ ФАРМАВАНЬНЯ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯЎ


Уладзімер Глод, Менск

Гэтая справа асабліва актуальная ў сувязі з тым, што напачатку ліпеня ў Парыжы будзе вырашацца, хто будзе прадстаўляць Беларусь у Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.

Лідэры апазыцыйных партыяў сьцьвярджаюць, што Лукашэнка ня мае ніякіх шанцаў перамагчы на годных і адкрытых выбарах. Таму кіроўчы рэжым імкнецца захаваць уладу праз татальную фальсыфікацыю вынікаў галасаваньня.

Пра гэта сьведчыць практыка фармаваньня тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Яны практычна цалкам складаюцца з прадстаўнікоў выканаўчай улады, а іхны склад на 90% паўтарае склад камісіяў, якія працавалі на выбарах у "палату прадстаўнікоў". Калі не зьмяніць сытуацыі, падкрэсьліваюць у адмысловай заяве лідэры апазыцыйных партыяў, праводзіць выбары бессэнсоўна, бо будзе фальсыфікацыя вынікаў на карысьць Лукашэнкі.

Асабліва зьвяртаецца ўвага Расеі на тое, што беларускія ўлады, якія так многа гавораць пра інтэграцыю з гэтай краінай, ігнаруюць расейскія дэмакратычныя нормы заканадаўства. Вось што гаворыць на гэты конт кіраўнік экспэртнай групы па заканадаўстве Кансультацыйнай рады Міхаіл Пліска:

(Пліска: ) "Хаця нашыя ўлады крычаць на ўвесь голас, што быццам яны скарыстоўваюць досьвед расейскага заканадаўства, але аналёгіі, якія існуюць, носяць фармальны характар. Па зьмесьце тое добрае, што ёсьць у расейскім заканадаўстве, не выкарыстоўваюць ні на грош".

Амбасадар Вік паабяцаў, што ягоная група праінфармуе адпаведныя структуры АБСЭ і прааналізуе ўсе перададзеныя ў КНГ дакумэнты. Больш за тое, на 1 ліпеня заплянаваная сустрэча лідэраў апазыцыйных партыяў, што ўваходзяць у Кансультацыйную раду, зь сябрамі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ Утай Цапф і Урбанам Алінам, якія наведаюць Менск перад парыскімі слуханьнямі беларускага пытаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG