Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯБРАМ ІНІЦЫЯТЫЎНАЙ ГРУПЫ ДОМАША ЗАБАРАНІЛІ ПАД ЧАС ЗБОРУ ПОДПІСАЎ РАСКАЗВАЦЬ ПРА КАНДЫДАТА


Казімір Яноўскі, Гомельская вобласьць

Паводле сведчаньня Віктара Карнеенкі, кіраўніка штабу збору подпісаў за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Сямёна Домаша, у групу ўключаны дастаткова надзейныя людзі, якія маюць адпаведны досьвед. Пазнаць іх даволі лёгка. Яны маюць пасьведчаньні Цэнтарвыбаркаму і бэджы з каляровымі фотаздымкамі Сямёна Домаша.

Аднак ужо ў першы ж дзень зборшчыкі подпісаў сутыкнуліся з недэмакратычным беларускім заканадаўствам, я яшчэ больш – з практыкай ягонага прымяненьня. Распавядае Віктар Карнеенка.

(Карнеенка: ) “Як нам сёньня паведамілі, аказваецца, пад час збору подпісаў нельга выкарыстоўваць інфармацыйныя матэрыялы пра таго ці іншага кандыдата. Гэта вялікае глупства. Таму праблема ідэнтыфікацыі, вызначэньня для выбаршчыкаў, безумоўна, ёсць. Заканадаўства якраз ськіравана на тое, каб людзі як мага меней ведалі пра магчымых кандыдатаў. Мяркую, што гэта пытаньне актуальна для ўсіх ініцыятыўных групаў, акрамя Лукашэнкі”.

Выйсьце з такога становішча гамельчукі бачаць у арганізацыі збору подпісаў ня толькі шляхам пакватэрнага абходу, але і вулічных акцыяў. Ужо заўтра ў горад выходзяць ня менш, як тры групы, якія распачнуць збор подпісаў за Домаша проста на вуліцах. Дзеля гэта будуць скарыстаныя перасоўныя стэнды з фатаграфіямі прэтэндэнта.
На жаль, без біяграфічных звестак, бо гэта забараняе Цэнтарвыбаркам.

Гатовыя зборшчыкі подпісаў і да магчымых перашкодаў з боку уладаў і праваахоўчых ворганаў, якія апошнім часам досыць нэрвова рэагуюць на любыя вулічныя мерапрыемствы.

(Карнеенка: ) “Нашыя людзі за апошнія два гады прайшлі адпаведную падрыхтоўку, удзельнічалі ў розных юрыдычных сэмінарах, напрыклад, “Грамадзянін і сьледзтва”, “Як паводзіць сябе з прадстаўнікамі праваахоўчых ворганаў.” Мушу заўважыць: калі маеш сустрэчу, скажам, з супрацоўнікамі міністэрства ўнутраных справаў, збдзіўляешся, што гэтыя людзі вельмі часта ня ведаюць законаў і прывыклі мець справу з тымі людзьмі, якія проста іх баяцца. Што да нашых людзей, мы, лічу, навучыліся прафэсійна абараняць сваю годнасьць, у тым ліку нават у беларускіх судах”.

У зборшчыкаў подпісаў ёсць і свой рубеж. Як паведаміў каардынатар ініцыятыўнай групы з Калінкавічаў Уладзімер Чэшун, кожны зь іх павінен сабраць, як мінімум, 100 подпісаў. Такім чынам, агульная колькасць іх у падтрымку Сямёна Домаша перавысіць 40 тысячаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG