Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУДОВЫЯ ВЫКАНАЎЦЫ Ў ЖАБІНЦЫ НЕ ЗНАЙШЛІ Ў АКТЫВІСТА АГП МАЁМАСЬЦІ, ЯКУЮ МОЖНА АПІСАЦЬ


Алег Супрунюк, Берасьце

Нагодай для вiзыту было тое, што спадар Самойленка не сплацiў два адмiнiстрацыйныя штрафы агулам на 37 тысячаў 250 рублёў – за ўдзел у пасежданьнi Цэнтарвыбаркаму пад кiраўнiцтвам Вiктара Ганчара ў лютым 1999 году i распаўсюджваньне газэты "Рабочы", што заклiкала летась не прымаць удзел у выбарах у так званую “палату прадстаўнiкоў”.

Пасьля агляду кватэры Генадзя Самойленкi судовыя выканаўцы зрабiлi выснову, што ў ёй няма маёмасьцi, якую трэба апiсваць.
XS
SM
MD
LG