Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ХТО ЁСЬЦЬ ХТО СЯРОД КАНДЫДАТАЎ У ПРЭЗЫДЭНТЫ?


Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй газэты.

Як вядома, 19 чэрвеня Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэфэрэндумаў закончыла рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян па вылучэньні кандыдатаў у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Кандыдатаў нечакана аказалася вельмі шмат – 22 чалавекі. Зразумела, падрабязна пазнаёміць чытачоў з прэтэндэнтамі на вышэйшую пасаду ў краіне пакуль што немагчыма – не стае інфармацыі. Але фатаздымкі прэтэндэнтаў газэта зьмяшчае.

А яшчэ пад рубрыкай "Надзённае" на першай паласе – разважаньні Віктара Івашкевіча, галоўнага рэдактара штотыднёвіка, пра тое, хто ёсьць хто і якую сілу прадстаўляе кожны з тых, хто зарэгістраваў уласную ініцыятыўную групу. Зразумела, падтрымку дэмакратычных колаў краіны мае на сёньняшні дзень вядомая "чацьвёрка" — Сямён Домаш, Міхаіл Чыгір, Павал Казлоўскі, Уладзімер Ганчарык. Побач зь імі – Віктар Цярэшчанка, Сяргей Антончык, Аляксандар Ярашук, Міхаіл Марыніч. Ва ўсіх гэтых розных людзей блізкія пазыцыі па шэрагу прынцыповых пытаньняў. Погляды актыўнай, але нешматлікай групоўкі радыкальных нацыянальна-арыентаваных ідэалістаў адлюстроўвае, зразумела, Зянон Пазьняк. Другі фланг прадстаўлены, у першую чаргу, "прамаскоўскай" групоўкай. Гэта: Сяргей Гайдукевіч, Сяргей Калякін, Натальля Машэрава, Леанід Сініцын. Да асоб, для якіх ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах можна лічыць спосабам уласнай раскруткі, адносяцца, напэўна, Сямак, Данькоў, Калугін, Канановіч і іншыя ня вельмі вядомыя прадстаўнікі беларускай грамадзкасьці. Асобная постаць – папулярны актор Яўген Крыжаноўскі… Вось так, прыкладна, выглядае расклад прэтэндэнтаў за 80 дзён да прызначаных у Беларусі выбараў.

Акрамя таго, у нумары: артыкул пра пошукі праўдзівых зьвестак пра апошнюю вайну на тэрыторыі нашай краіны “Якая вайна? Подлая…"; вулічнае апытаньне жыхароў Менску пра іх матэрыяльнае становішча; інтэрвію з эканамістам, спэцыялістам па рэфармаваньні прадпрыемстваў, дырэктарам Беларускага інстытуту рэструктурызацыі Д. Вароніным; тэматычная старонка "Кошелёк"; традыцыйныя рубрыкі: "Беларускі каляндар", "Ад серады да серады", "Курылка", "Крыжаванка"і г.д.
XS
SM
MD
LG