Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УТА ЦАПФ І ЎРБАН АЛІН ПРЫЛЯЦЯЦЬ У МЕНСК 30 ЧЭРВЕНЯ ДЛЯ ПАДРЫХТОЎКІ СПРАВАЗДАЧЫ ДЛЯ МАНДАТНАЙ КАМІСІІ ПА АБСЭ


Уладзімер Глод, Менск

На працягу трох дзён парлямэнтары Цапф і Алін будуць рыхтаваць справаздачу для мандатнай камісіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.

Менавіта на паседжаньні гэтай камісіі 5 ліпеня будзе падрыхтаваны праект рашэньня наконт таго, які з двух заканадаўчых органаў лічыць сябрам Парлямэнцкай асамблеі — Вярхоўны Савет 13-га скліканьня альбо "палату прадстаўнікоў" 2-га скліканьня.

Канчаткова лёс беларускай дэлегацыі будзе вырашаны падчас пленарных паседжаньняў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, што пройдуць з 6 па 8 ліпеня ў Парыжы. На іх запрасілі абедзьве беларускія дэлегацыі. Ужо вядома, што адну дэлегацыю ўзначаліць Анатоль Лябедзька, другую — Уладзімер Канаплёў.
XS
SM
MD
LG