Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ПАЛАТА ПРАДСТАЎНІКОЎ” УХВАЛІЛА ДЭКРЭТ №11, НА ПАДСТАВЕ ЯКОГА МОЖНА ЗАБАРАНЯЦЬ ПАЛІТЫЧНЫЯ ПАРТЫІ


Юры Сьвірко, Менск

Сёньня журналісты марна спрабавалі знайсьці спадара Скрабца ў залі паседжаньняў "палаты прадстаўнікоў": яго там не было, хаця разглядалі даволі важнае пытаньне — пра дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі №11, наконт масавых акцыяў.

Прадстаўляў гэты дэкрэт першы намесьнік міністра ўнутраных справаў Аляксандар Шчурко, які паведаміў агульную колькасьць грамадзянаў, якія летась бралі ўдзел у масавых акцыях:

(Шчурко: ) "Каля 10 мільёнаў грамадзян. Пры гэтым амаль 3 тысячы чалавек сталі ўдзельнікамі масавых мерапрыемстваў, якія былі арганізаваныя й праведзеныя без адпаведных санкцыяў, гэта значыць, у сярэднім штомесяц у рэспубліцы праходзіла 5 несанцыянаваных масавых мерапрыемстваў".

Спадар Шчурко дадаў, што за парушэньні дзейнага заканадаўства затрымалі больш як 400 чалавек. Нагадаю, гэта статыстыка за ўвесь 2000 год.

Хаця дэпутат Іван Пашкевіч заклікаў "палату" галасаваць супраць 11-га дэкрэту, які дазваляе ліквідаваць палітычныя партыі за арганізацыю несанкцыянаваных акцыяў і, паводле Пашкевіча, мае палітычны, перадвыбарчы характар, галасоў за дэкрэт падалі 56. Усяго ў "палаце" 110 месцаў — вырашальным аказаўся адзін голас.
XS
SM
MD
LG