Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУПРАЦОЎНІКІ КГБ ЗАТРЫМАЛІ ДЛЯ ДОПЫТУ СЯРГЕЯ АНІСЬКУ І ПРАВЯЛІ ПЕРАТРУС У ЯГО КВАТЭРЫ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

(Аніська: ) "Як можна было, паказваючы мне дакумэнт, што я сьведка, праводзіць у мяне ператрус! І яшчэ мяне абурае, што мне гэтак і не паведамілі, што за справу пачалі і якое я маю да яе дачыненьне", — сказаў Радыё Свабода Сяргей Аніська.

Перад тым, як яго завезьлі ў КГБ, у ягонай машыне, дома і ў гаражы супрацоўнікі Камітэту правялі ператрус. Забралі некалькі папераў.

У КГБ капітан Валенцюкевіч запрасіў журналіста "на размову", падкрэсьліўшы, што яна ня будзе допытам, але пры гэтым не патлумачыў, пра што будзе размова. Журналіст пагадзіўся на размову толькі ў прысутнасьці свайго прадстаўніка, якім назваў вядомага адваката Гары Паганяйлу.

Але высьветлілася, што размова ў прысутнасьці адваката не ўваходзіць у пляны сьледчага. Замест размовы Аніську далі позву, каб зьявіўся ў КГБ заўтра. Між тым, ён заяўляе, што ізноў пойдзе на сустрэчу са сьледчым Валенцюкевічам разам з абаронцам, бо гэтае права гарантуе Канстытуцыя.

Што ж да крымінальнай справы, якую распачаў КГБ, то Сяргей Аніська мяркуе, што яна датычыць уцечкі нейкіх матэрыялаў, якія ў КГБ лічаць сакрэтнымі. Сьледчыя, якія праводзілі ў Аніські вобшукі, цікавіліся ягоным артыкулам "Армія пакрыўджаных папаўняецца ваеннымі", які друкаваўся ў газэтах "День" і "Беларускі час".

У гэтым артыкуле Аніська пісаў пра тое, што рэйтынг Лукашэнкі сярод вайскоўцаў імкліва меншае. Журналіст прыводзіў зьвесткі сацыялягічных дасьледаваньняў і факты, якія сьведчаць пра дрэнны стан справаў у беларускім войску. "Гэта абсалютна адкрытыя зьвесткі, таму я гатовы адказваць за кожнае сваё слова", — заявіў Радыё Свабода Сяргей Аніська.

Збольшага ён ўпэўнены, што гэтай гісторыяй улады чарговы раз засьведчылі, што яны б хацелі стварыць у краіне інфармацыйны вакуум.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG