Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НІВОДЗІН ПРАДСТАЎНІК АПАЗЫЦЫЙНЫХ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ ПАРТЫЯЎ НЕ ЎВАЙШОЎ У СКЛАД АБЛАСНОЙ ВЫБАРЧАЙ КАІСІІ Ў БЕРАСЬЦІ


Алег Супрунюк, Берасьце

Як вядома, фармаваньне Берасьцейскай абласной выбарчай камiсіi, фактычна, адбывалася за зачыненымi дзьвярыма, i сёньня прадстаўнiкi грамадзкасьцi i журналiсты змаглi ўпершыню азнаёмiцца зь яе складам. Па словах начальнiка ўпраўленьня арганiзацыйна-кадравай работы аблвыканкаму Аляксандра Каляды, усяго на месцы ў камiсіi прэтэндавалi 22 кандыдата, прычым большасьць зь iх вылучалiся зборам подпiсаў выбаршчыкаў. Адказваючы на пытаньне, па якiх прынцыпах адбываўся адбор сябраў камiсіi, спадар Каляда адзначыў, што зьвярталася ўвага на месца працы вылучэнца і ягоны вопыт работы ў папярэднiх выбарчых камiсіях. Варта нагадаць, што выбарчыя кампанii апошнiх гадоў на Берасьцейшчыне праходзiлi са шматлiкiмi парушэньнямi заканадаўства i не былi прызнаныя дэмакратычнымi.

Адзiным сябрам партыi ў абласной выбарчай камiсіi зьяўляецца прадстаўнiк КПБ Васiль Марозаў. Што да прадстаўнiкоў iншых партыяў дык iм было адмоўлена з той прычыны, што ў абласной вэртыкалi, маўляў, ужо ёсьць сумны вопыт працы сябраў Лiбэральна-дэмакратычнай партыi ў выбарчых камiсіях, а астатнiя партыi не бралi актыўны ўдзел у мiнулых выбарах.

Бадай самым скандальным было неўключэньне ў склад абласной камiсіi прадстаўнiка прафсаюзу работнiкаў радыёэлектроннай прамысловасьцi Георгiя Антанюка. За ягонае вылучэньне было сабрана больш за тры тысячы подпiсаў (замест неабходных 30-цi). Амаль паўтары тысячы з гэтых подпiсаў своечасова перадалi ў аблвыканкам, але там палiчылi такую актыўнасьць выбаршчыкаў марнай справай. Перавага была аддадзена баранавiцкаму вылучэнцу ад прафсаюзу работнiкаў чыгуначнага транспарту. Не увайшоў у склад абласной камiсіi i нiводзiн прадстаўнiк няўрадавых цi правабарончых арганiзацыяў. Улады далi зразумець, што дастаткова прысутнасьцi другога сакратара БПСМ, якога ўважаюць за прадстаўнiка "трэцяга сэктару".

Але i пры такiм складзе выбарчай камiсіi мясцовая вэртыкаль вырашыла цалкам кантраляваць ейную дзейнасьць. На пасаду старшынi камiсіi абраны Пётар Яцкевiч, начальнiк ўправы сацыяльнай абароны аблвыканкаму. Ягоным намесьнiкам ды сакратаром таксама зацьверджаныя дзеючыя прадстаўнiкi выканаўчай улады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG