Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І Ў НАВАПОЛАЦКУ НІВОДЗІН З АПАЗЫЦЫЯНЭРАЎ У СКЛАД ВЫБАРЧАЙ КАМІСІІ НЯ ТРАПІЎ


Вінцэсь Мудроў, Наваполацк

Агулам наваполацкія дэмакратычныя арганізацыі вылучылі ў склад тэрытарыяльнай камісіі 5 чалавек. А дзеля назіраньня за ейным фармаваньнем вылучылі 2 прадстаўнікоў, членаў праваабарончага цэнтру "Вясна" Зьмітра Салаўёва ды Беларускага Гельсынскага камітэту Вадзіма Духаменку.

Паколькі пра час і месца паседжаньня згаданыя прадстаўнікі ня ведалі, яны а 8-й раніцы заіталі ў будынак гарадзкой вэртыкалі, там яны з прыватных гутарак даведаліся, што фармаваньне тэрытарыяльнай выбарчай камісіі мусіць адбыцца на паседжаньні гарвыканкаму і прэзыдыюму гарсавету а 10-й гадзіне — непасрэдна ў кабінэце старшыні выканкаму.

Вызначаным часам спадары Салаўёў і Духаменка зайшлі ў старшынёўскі кабінэт, дзе ўжо сядзелі ўдзельнікі паседжаньня, ды пачулі з вуснаў гаспадара кабінэта Аляксандра Камарова патрабаваньне пакінуць памяшканьне. Калі ж прадстаўнікі дэмакратычных арганізацыяў адмовіліся гэта зрабіць, спадар Камароў загадаў выклікаць міліцыю.

Каб улагодзіць сытуацыю, адна з намесьніц старшыні выканкаму паведаміла, што зараз будзе закрытае паседжаньне, а разгляд фармаваньня выбарчай камісіі пачнецца аб 11-й гадзіне.

Спадары Салаўёў і Духаменка гадзіну блукалі па выканкамаўскіх калідорах, а калі аб 11-й падышлі да старшынёўскіх дзьвярэй, адтуль гамузам выйшлі ўдзельнікі паседжаньня. Як высьветлілася, выбарчую камісію да той пары ўжо сфармавалі. У яе ўвайшлі 13 чалавек, пры гэтым ніводны з прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацыяў туды не патрапіў.

Камэнтуючы сытуацыю, спадар Салаўёў заўважыў, што ўлады фармуюць камісіі з падкантрольных сабе людзей і рыхтуюць глебу для масавых фальсыфікацыяў выбараў. Ён кажа, шото гарадзкое прадстаўніцтва праваабарончага цэнтру "Вясна" зьбіраецца абскардзіць такую практыку ў пракуратуры. Апроч таго, у горадзе неўзабаве мусяць адбыцца акцыі грамадзянскага пратэсту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG