Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ВІЦЕБСКІХ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯХ МЕСЦА ДЛЯ АПАЗЫЦЫІ НЯМА


Алег Жукоўскі, Віцебск

Гэта не зьявілася нейкай нечаканасьцю ні для ініцыятыўных групаў па збору подпісаў, ні для тых, хто рыхтуецца назіраць за хадой перадвыбарчае кампаніі й галасаваньнем.

Старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Аляксей Гаўруцікаў, які адстойваў сваіх вылучэнцаў у раённыя камісіі Анатоля Гнеўку, Уладзімера Стагначова й Міхася Шпакоўскага, лічыць, што на паседжаньні гарвыканкаму і прэзыдыюма гарсавету былі выкарыстаныя фармальныя зачэпкі, каб ня ўвесьці ў склад камісіяў людзей, здольных сказаць рашучае НЕ ўсялякім парушэньням. Ужо сеньня ён падрыхтаваў і накіраваў заявы-скаргі ў Цэнтарвыбаркам і абласную пракуратуру, у якіх юрыдычна абгрунтавана паказвае незаконнасьць адмовы ўключыць у склад камісіяў прдстаўнікоў партыі.

Але сп. Гаўруцікаву хаця б дазволілі прысутнічаць на паседжаньні. А вось каардынатара нагляданьня па Віцебскай вобласьці Іосіфа Навумчыка, хоць ён нават накіраваў адпаведную заяву у аблвыканкам і прэзыдыюм аблсавету, не дапусьцілі на разгляд пытаньня фармаваньня абласной камісіі. Сёньня з раніцы яму патэлефанаваў супрацоўнік аблвыканкаму сп. Кастальцоў і ад імя кіраўніцтва заявіў, што нікто з пабочных асобаў прысутнічаць не будзе, бо назіраць за працай не мае права. На што сп. Навумчык вымушаны быў папрасіць перадаць кіраўніцтву аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў, што яны зрабілі першый крок да таго, каб выбарчы працэс, які яны арганізуюць, ня стаў прзрыстым і дэмакратычным.

У выніку ў камісіі ўвайшлі патрэбныя ўладам людзі з працоўных калектываў, камуністычнай партыі Чыкіна, БПСМ і сацыяльна блізкіх да іх арганізацыяў. Старшынёй абласной камісіі абраны былы намесьнік старшыні аблвыканкама, а зараз пенсіянэр сп. Цацоха.
XS
SM
MD
LG