Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФАРМАВАНЬНЕ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯЎ: А. ЛУКАШЭНКА АДДАВАЦЬ УЛАДУ НЕ ЗЬБІРАЕЦЦА


Валеры Карбалевіч, Менск

(Карбалевіч: ) “Гэтая сытуацыя была прадказальнай. Хто з сур’ёзных экспэртаў, палітыкаў разьлічваў на іншае? Так было пад час выбараў у “палату прадстаўнікоў”. Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў дапамагла стварыць нейкую ілюзію лібэралізацыі рэжыму. Але сёньняшнія рашэньні выканкамаў па стварэньні выбарчых камісіяў сьведчыць аб тым, што ўлады не зьбіраюцца праводзіць дэмакратычных выбараў, зьвяртаць увагу на закон, што падлік галасоў і абвяшчэньне вынікаў будзе праходзіць пад жорсткім кантролем вэртыкалі.

Кіраўніцтва рэжыму будзе патрабаваць ад вэртыкалі абвесьціць вынікі, спрыяльныя рэжыму, незалежна ад таго, якія яны будуць насамрэч.

Аддаваць уладу ў любым выпадку Аляксандар Лукашэнка не зьбіраецца. Калі зараз усе прэтэндэнты ў прэзыдэнты прамаўчаць, калі змоўчаць апазыцыйныя сілы, замежныя арганізацыі, то тэндэнцыя пераўтварэньня выбараў у фарс будзе набіраць моц.

Гэтая сытуацыя ставіць выбарчыя камісіі ў залежнасьць ад вэртыкалію Гэта азначае, што ўзвышаецца роля вэртыкалі ў працэсе выбараў. І альтэрнатыўным Лукашэнку кандыдатам трэба будзе змагацца ня толькі за электарат, але і за намэнклятуру, за вэртыкаль. Каб забясьпечыць яе хаця б яе нейтралітэт.

На мой погляд, шанец заваяваць хаця б нейтралітэт вэртыкалі існуе, бо ў выбарах удзельнічаюць і некалькі прадстаўнікоў менавіта вэртыкалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG