Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧЛЕНЫ КАМІСІЯЎ НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ – ЛЮДЗІ ПРЫ ПАСАДЗЕ


Казімер Яноўскі, Гомель

З 30 пададзеных заяваў у камісію ўвайшлі толькі 13 асобаў. Распавядае старшыня аблсавету Валер Сяліцкі:

(Сяліцкі: ) "Там быў такі прынцып — глядзелі, хто раней падаў заяўку. І каб ніхто не крыўдаваў, не ўключылі ў камісію ўсіх, хто пазьней за іншых зьвярнуўся з заявай".

Па-за сьпісам апынуліся вылучэнцы мясцовай суполкі Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сьвятлана Кірыенка, Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сьвятлана Гальдадэ. Апошняя, дарэчы, доўга ўзначальвала гарадзкі Савет і выканкам і мае багаты досьвед выбарчай кампаніі, які зараз аказаўся незапатрабаваны.

Ад "пазнавальных" партыяў, у прыватнасьці, ПКБ Сяргея Калякіна, у камісію ўключаны Валер Панкратаў.

Ёсьць яшчэ ў камісіі й прадстаўнік малавядомай Беларускай патрыятычнай партыі.

Астатнія члены тэрытарыяльнай камісіі — людзі пры пасадзе, якія вылучаныя калі не ад выканкамаў і Саветаў, то ад працоўных калектываў ці так званым шляхам збору подпісаў. Як напрыклад, начальнік управы друку аблвыканкаму Рыгор Сьцепаненка ці дырэктар заводу "Камунальнік" Мікалай Стахейка.

Знайшлося таксама месца ў камісіі Лукашэнкаваму Беларускаму патрыятычнаму саюзу моладзі і, вядома, вэтэранам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG