Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНЕ АПАНЭНТАЎ УЛАДЫ НЕ ЎКЛЮЧАЮЦЬ У ВЫБАРЧЫЯ КАМІСІІ


Алег Супрунюк, Берасьце

Сумесныя паседжаньнi прадстаўнiкоў выканаўчай вэртыкалi i прэзыдыюмаў мясцовых Саветаў дэпутатаў прайшлi сёньня па ўсёй Берасьцейскай вобласьцi. Прычым, у некаторых выпадках паседжаньнi, на якiх адбывалася фармаваньне тэрытарыяльных камiсіяў па выбарах прэзыдэнта Беларусi, праходзiлi ў атмасфэры надзвычайнай сакрэтнасьцi.

Пра месца i час гэтых мерапрыемстваў ня было вядома нават прадстаўнiкам дзяржаўных мас-мэдыяў. У Пружанах мясцоваму каардынатару незалежнай сыстэмы назiральнiкаў Язэпу Машкала яшчэ ранiцай 18 чэрвеня ў райвыканкаме адказвалi, што iм нiчога не вядома пра маючае адбыцца паседжаньне, а ўжо апоўднi раённая выбарчая камiсыя ўжо была сфармаваная.

У Маларыце ды Берасьцейскiм раёне асобы, якiя папярэдзiлi аб сваiм намеры наведаць паседжаньнi па стварэньню выбарчых камiсыяў у якасьцi назiральнiкаў, атрымалi адмовы ад прадстаўнiкоў мясцовай вэртыкалi.

У Берасьцейскiм адзяленьнi Беларускага Гельсынкскага камiтэту лiчаць, што такое стаўленьне да назiральнiкаў i пэўная канспірацыя ўладаў пры ставарэньнi выбарчых камысыяў не выпадковыя.

У вынiку фармаваньняў гэтых камiсыяў ў iхнi склад увайшлi толькi тыя асобы, што засьведчылi сваю лаяльнасьць да цяперашняга рэжыму. Нiводзiн вылучэнец ад БГК ня быў уключаны у склад тэрытарыльяных камiсіяў. Такi ж лёс напаткаў i асобаў, што назьбiралi сотнi подпiсаў выбаршчыкаў за сваё вылучэньне ў склад гэтых камiсіяў. Асноўнай прычынай такога рашэньня чыноўнiкi ад вэртыкалi называюць тое, што сьпiсы трапiлi за позна.

Што да Берасьцейскай абласной выбарчай камiсыi, дык яна таксама была створана 18 чэрвеня. Але ва ўпраўленьнi арганiзацыйна-кадравай работы аблвыканкаму паведамiлi, што ўся iнфармацыя для прэсы на гэты конт зьявiцца ў блiжэйшы чацьвер. Аднак ужо вядома, што з cябраў палiтычных партыяў у складзе камiсіi прысутнiчае толькi прадстаўнiк кампартыi пад кiраўнiцтвам Чыкiна, а ад грамадзкiх арганiзацыяў прайшла кандыдатура другога сакратара абкаму БПСМ.


XS
SM
MD
LG