Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЫБАРЧЫЯ КАМІСІІ ФАРМУЮЦЦА З ЛЯЯЛЬНЫХ ДА ЎЛАДЫ ЛЮДЗЕЙ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Пра гэта паведаміў нашаму радыё Вячаслаў Сіўчык, адзін з каардынатараў Міжпартыйнага цэнтру па вылучэньні сябраў выбарчых камісіяў.

Паводле спадара Сіўчыка, сёньня раніцай у раённых адміністрацыях сталіцы Беларусі прайшлі паседжаньні, у часе якіх у склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў трапілі толькі людзі, якіх прапанавалі ўлады.

Гэта збольшага прадстаўнікі працоўных калектываў, сябры БПСМ, кампартыі Віктара Чыкіна, а таксама вэтэранскіх арганізацыяў. На думку сябраў Міжпартыйнага цэнтру, адмова ў рэгістрацыі апазыцыйных кандыдатаў ёсьць першым крокам уладаў да фальсыфікацыі вынікаў будучых прэзыдэнцкіх выбараў.

XS
SM
MD
LG