Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАЯВА ДЗЯРЖДЭПАРТАМАНТУ ЗША. БЕЛАРУСЬ: АБВЯШЧЭНЬНЕ ВЫБАРАЎ


Вашынгтон, 15-га чэрвеня 2001 году

“Злучаныя Штаты адзначаюць той факт, бо Беларусь вызначыла 9-га верасьня 2001 году як канкрэтную дату прэзыдэнцкіх выбараў. Мы ўспрымаем гэтыя выбары як важную магчымасьць для Беларусі перапыніць працэс самаізаляцыі і пачаць вяртаньне да свайго незалежнага месца ў эўраатлянтычнай супольнасьці.

Злучаныя Штаты пасьлядоўна падтрымліваюць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі і гатовыя працаваць з прадстаўнікамі ўсіх палітычных групаў Беларусі, як на двухбаковай аснове, так і праз АБСЭ, з мэтай забясьпячэньня свабодных і справядлівых выбараў. Ключом да адкрытай выбарчай кампаніі зьяўляюцца крытэрыі, акрэсьленыя АБСЭ ў мінулым годзе, а таксама абавязацельствы Беларусі па Капэнгагенскім дакумэнце.

Гэтыя крытэрыі ўключаюць у сябе ліквідаваньне клімату страху, роўны доступ да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі для ўсіх кандыдатаў, павагу да свабоды сходаў, а таксама празрыстасьць і справядлівасьць працэсу рэгістрацыі кандыдатаў і функцыянаваньне выбарчых камісій.

Злучаныя Штаты цалкам падтрымліваюць Кансультатыўна-назіральную групу АБСЭ па Беларусі і Бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, якія закладваюць зараз аснову для выбараў, уключаючы падрыхтоўку мясцовых назіральнікаў і арганізацыю міжнароднага назіраньня.

Паміж ЗША і Беларусьсю існуе шмат прамблемаў у сфэры дэмакратыі і правоў чалавека, у тым ліку нерастлумачаныя зьнікненьні апазыцыйных палітычных дзеячоў на працягу апошніх двух гадоў.

Свабодныя і справядлівыя прэзыдэнцкія выбары могуць стаць важным першым крокам на шляху вырашэньня гэтых вельмі сур’ёзных праблем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG