Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ТРЭЦІ ШТРАФ АПАЗЫЦЫЯНЭРУ ЎЛАДЗІМІРУ ПЛЕШЧАНКУ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Судзьдзя Чыгуначнага суду Сьвятлана Туфан тройчы пераносіла суд над сябром Кансэрвтыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімірам Плешчанкам. І на кожным з трох этапаў судовага паседжаньня спадар Плешчанка імкнуўся давесьці, што ён не зьяўляецца арганізатарам 4-х несанкцыянаваных пікетаў, як засьведчана ў пратаколах пра ягонае затрыманьне.

Адзінаю мэтаю свайго выхаду з плякатамі “сіняга” дому ў Віцебску ён лічыць інфармаваньне землякоў пра падзеі ў сьвеце ды ў родным горадзе. З той самай мэтай ён распаўсюджвае і ўлёткі “Беларускай Салідарнасьці”. Тым болей, што незалежная віцебская газэта “Выбар”, зь якой спадар Плешчанка супрацоўнічае, часова не выходзіць з прычыны фінансавых праблемаў.

Але гэтыя аргумэнты, як і цытаваньне артыкулу “Пікет” з Тлумачальнага слоўніка, судзьдзю не пераканалі.

Прызнаўшы Плешчанку вінаватым у арганізацыі несанкцыянаваных акцыяў, Сьвятлана Туфан агучала вырак: штраф у памеры 150-ці мінімальных заробкаў. Сума адпавядае 600-м далярам ЗША. Гэта ўжо трэці штраф сёлета. І, паводле судовых рашэньняў, беспрацоўны Ўладзімір Плешчанка мусіць сплаціць дзяржаве ажно 450 “мінімалак”.

Паводле словаў Плешчанкі, гэта – немагчыма.
XS
SM
MD
LG