Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У РЭЧЫЦЫ ЗА РАСКЛЕЙВАНЬНЕ ЎЛЁТАК МАЛАДОГА ФРОНТУ СХАПІЛІ ДЗСЯЦІКЛЯСЬНІКА


Казімер Яноўскі, Гомель

У пастарунку міліцыянты канфіскавалі ў школьніка некалькі дзясяткаў перадвыбарчых улётак Маладога Фронту, Беларускай партыі свабоды, налепак “Зубра”, а таксама мясцовых моладзевых выданьняў “Рэчыцкі агляд” і “Зялёнка”.

Забралі міліцыянты й асабісты нататнік Зьмітра з нумарамі тэлефонаў. Пратакола дзяжурныя ня склалі, бо ня ведалі, як гэта робіцца. Выпусьцілі юнака з пастарунку пасьля паўночы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG