Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІХАІЛ МАРЫНІЧ, У ВЫПАДКУ АБРАНЬНЯ ЯГО ПРЭЗЫДЭНТАМ, МАЕ НАМЕР СТВАРЫЦЬ ПРЭЗЫДЭНЦКУЮ РАДУ І ЎВЯДЗЕ Ў ЯЕ СКЛАД АПАЗЫЦЫЙНЫХ ПАЛІТЫКАЎ


Паводле БелаПАН.

14 чэрвеня Міхаіл Марыніч заявіў, што ў выпадку сваёй перамогі ён прапануе ўвайсьці ў будучую прэзыдэнцкую раду ўсім пяці кандыдатам ад шырокай грамадзянскай кааліцыі – Уладзімеру Ганчарыку, Сямёну Домашу, Сяргею Калякіну, Паўлу Казлоўскаму і Міхаілу Чыгіру. Адзін з супрацоўнікаў выбарчага штабу Марыніча, дэпутат “палаты прадстаўнікоў” Іван Пашкевіч так пракамэнтаваў гэты крок: "Сваю прапанову "пяцёрцы" Міхаіл Марыніч робіць не таму, што гэтыя людзі вырашылі балятавацца ў прэзыдэнты, а таму, што гэта вядомыя палітыкі, якія шмат робяць для росквіту сваёй краіны".

Пашкевіч таксама паведаміў, што "прэзыдэнцкая рада мысьліцца як сталая структура дзяржаўнага кіраваньня, па сваім статусе прыраўнаная да Савету бясьпекі". Паводле словаў Пашкевіча, у прэзыдэнцкую раду ўвойдуць і прадстаўнікі вядучых палітычных партыяў. Ён мяркуе, што найбольш важныя зьмены ў галоўных сфэрах жыцьця краіны павінныя адкрыта і галосна абмяркоўвацца на пасяджэньнях гэтага новага органу, а рашэньні неабходна прымаць з улікам палітычнага плюралізму ў інтарэсах народу і краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG