Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНЕ – ПРАПАГАНДЫСЦКАЯ КАМПАНІЯ СУПРАЦЬ МОЛАДЗЕВЫХ БЕЛАРУСКІХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

"Сабраліся хлопчыкі ў лесе ды назвалі сябе "беларускі рух супраціву "Зубар" — так называецца артыкул, перадрукаваны напярэдадні правінцыйнымі раёнкамі з абласной дзяржаўнай газэты "Зара". Паводле аўтара матэрыялу Пятра Піліпчука, сябры "Зубра" ненавідзяць усё пазытыўнае, што адбываецца ў Беларусі, да таго ж яны хочуць пераўтварыць краіну ў другую Югаславію.

Амаль адначасова раёнкі Берасьцейшчыны перадрукавалі яшчэ адзін артыкул "Частковая амнэзія як наступства атрафіі душы". Гэты матэрыял асуджае дзейнасьць іншай незарэгістраванай арганізацыі — "Край". Паводле аўтаркі Алены Мажароўскай, "краёўцы" раскідваюць улёткі, якія спрыяюць распальваньню ў Беларусі міжнацыянальнай варожасьці.

Адметна, што гэты артыкул спачатку зьявіўся 25 траўня ў недзяржаўнай газэце "Вячэрні Брэст", а перадрукоўваць яго ўзяліся ўжо на наступным тыдні.

Як нам стала вядома, загад перадрукаваць гэты артыкул рэдактары правінцыйных раёнак атрымалі з упраўленьня друку Берасьцейскага аблвыканкаму. Упраўленьне друку дзейнічала паводле інструкцыяў старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму ў справе ідэалёгіі Леаніда Цупрыка.

Намесьнік рэдактара "Вячэрняга Брэсту" Аляксандар Седнеў паведаміў нашаму радыё, што ягоная газэта надрукавала матэрыял пра "Край" без загадаў "вэртыкалі", ды і ўвогуле ніхто ня можа даваць незалежнай газэце гэткіх загадаў. Пра тое, якія раёнкі яго перадрукавалі і навошта, намесьнік рэдактара ня ведае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG