Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯКІЯ РЭФОРМЫ ЧАКАЮЦЬ БЕЛАРУСЬ?


Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй газэты.

“А што, калі нашыя рэформы будуць нагадваць расейска-ўкраінскія – зь перадзелам маёмасьці, з шаленствам алігархаў, з невыплатамі зарплат?” “Чаму дэмакраты лічаць, што ў выпадку падзеньня Лукашэнкі ў Беларусь прыйдуць замежныя інвэстыцыі?” “Ці магчымыя рэформы ў краіне, зьнясіленай Чарнобылем?”

Гэтыя і іншыя пытаньні, якія нязьменна ўзьнікаюць у перадвыбарчы час, рэдакцыя прапанавала вядомым беларускім эканамістам Васілю Шлындзікаву і Паўлу Данейку. Іх адказы – на старонках “Рабочага”.

Яшчэ сярод тэмаў гэтага нумару – правы і абавязкі выбаршчыкаў; траўматызм на вытворчасьці; нямецкія кампэнсацыі беларускім ахвярам нацызму; магчымасьці летняга падзаробку для старшакляснікаў...

Знаёміць “Рабочы” чытачоў таксама зь вядомым “Адкрытым лістом сьледчых” Алега Случака і Зьміцера Петрушкевіча, якія сьцьвярджаюць, што ў Беларусі існуе своеасаблівы “эскадрон сьмерці”.

Асабліва адзначым матэрыял “Сышоўшыя ў туман”. Гэта – журналісцкі роздум над старонкамі кнігі Ніны Стужынскай “Беларусь мяцежная”. У гэтым нумары – над разьдзелам, прысьвечаным Слуцкаму паўстаньню.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG