Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІВАН ПАШКЕВІЧ: НА МЕСЦА ЧЫКІНА МОЖА ПРЫЙСЬЦІ САМ ЗАМЯТАЛІН


Юры Сьвірко, Менск

(Пашкевіч: ) “Адбылося тое, што павінна было адбыцца. У мяне толькі было пытаньне – калі яно адбудзецца: сёньня ці месяц-два раней. Я лічу, Чыкін з-за дурнёўскіх поглядаў Замяталіна – галоўнага ідэоляга Аляксандра Лукашэнкі, зрабіў тое, што і павінен быў зрабіць. Ён разваліў тэлебачаньне, але, самае галоўнае, ён змог пасварыць Аляксандра Рыгоравіча з усімі, з кім толькі можна. Сёньняшняя ягоная адстаўка – яна яшчэ не прынятая. Са словаў таго ж галоўнага ідэоляга Ўладзімера Замяталіна, яго звальненьне адбудзецца празь месяц пасьля выхаду з адпачынку. Я таксама лічу, што гэта яшчэ і спроба даць нейкі сыгнал грамадзкасьці, што штаб Лукашэнкі і сам ён згодныя на нейкія перамены ў грамадзтве, на нейкія зрухі, як быццам жаданьне стаць на шлях дэмакратызацыі. Але, канечне, гэтага ўжо ніхто не паверне.

Самае цікавае, што можа адбывацца пасьля гэтай адстаўкі. Я не выключаю, што новым кіраўніком можа стаць сам Уладзімер Замяталін.

На тэлебачаньне павінен прыйсьці перш за ўсё прафэсіянал, які проста павінен правесьці рэвалюцыю, каб спачатку адтуль проста выгнаць швабрай людзей кшталту Азаронка, Новікава і іншых”.
XS
SM
MD
LG