Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧАСТКА КХП-БНФ РАСПАЧАЛА Ў ВIЦЕБСКУ ПАЛIТЫЧНУЮ КАМПАНIЮ “БАЙКОТ 2ОО1”.


Бранiслава Станкевiч, Вiцебск

Гэтая заява намесьнiка старшынi суполкi Барыса Хамайды прагучала на агульнагарадзкiм сходзе сяброў партыі. Паводле Барыса Хамайды, байкот прэзыдэнцкiх выбараў засьведчыць пасьлядоўнасьць у непрызнаньнi цяперашняе нелегiтымнае ўлады, адсутнасьць умоў дзеля правядзеньня вольных выбараў, а таксама кансалiдуе сьвядомую меншасьць.

Колькi вiцебскiх сяброў партыi падзялiлi гэтае меркаваньне. Астатнiя ж на чале са старшынём суполкi Ўладзiмерам Плешчанкам плянуюць удзельнiчаць у выбарчай кампанii, агiтуючы за Зянона Пазьняка у якасьцi кандыдата ў Прэзыдэнты.
>
XS
SM
MD
LG