Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІНЮСТ ВЫСТАВІЎ АГП ПЕРШАЕ ПІСЬМОВАЕ ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ


Вольга Караткевіч, Прага

(Лябедзька: ) “Мы разглядаем паперу, якую атрымалі зь міністэрства юстыцыі, як працяг палітыкі зачысткі. Калі яна дагэтуль праводзілася ў дачыненьні пэрсаналіяў – мы ведаем і памятаем, што адбылося з Карпенкам, Захаранкам, Ганчаром – дык зараз гэтая зачыстка датычыць арганізаваных структураў, якімі зьяўляюцца палітычныя партыі. Я разглядаю гэта таксама як псыхалягічны ўціск на арганізаваную структуру падчас ужо распачатай прэзыдэнцкай кампаніі. Відаць, матывацыя чыноўнікаў міністэрства юстыцыі зьвязаная з той кампаніяй, якую праводзіць партыя ня толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, і якая называецца “Хочам ведаць праўду”, і якая датычыць людзей, якія зьніклі, або да сьмерці якіх, на наш погляд, мае дачыненьне рэжым. Акцыя вельмі папулярная зараз у Беларусі, больш чым у 40 рэгіёнах адбыліся пікеты, раздача інфармацыйных матэрыялаў. У выніку атрымліваецца, што павялічваецца колькасьць людзей, якія хочуць ведаць праўду. Я думаю, што гэта нэрвовая рэакцыя з “краснага дому”, а чыноўнікі мінюсту – гэта проста выканаўцы, маленькія пешкі”.

Гаварыў Анатоль Лябедзька.

У прэсавым рэлізе АГП з нагоды папярэджаньня адзначана, што калі дэмакратычную партыю сапраўды хочуць забараніць – значыцца яна патрэбная Беларусі і грамадзянам, значыцца яна гаворыць праўду і робіць правільна.
XS
SM
MD
LG