Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПІНСКУ ЎЖО АМАЛЬ СФАРМАВАНЫЯ СЬПІСЫ ЎЧАСТКОВЫХ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯЎ


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

Паводле нашай інфармацыі, у некаторых камісіях плянуюць зьмяніць старшыняў, якія падаліся ўладам ня надта надзейнымі падчас мінулых выбараў у "палату прадстаўнікоў".

Таксама адметна, што ў сьпісы ўчастковых камісіяў пасьля папярэдніх размоваў уключылі па 19 чалавек — гэта максымальна дапушчальная колькасьць сяброў. Захады мясцовых уладаў камэнтуе каардынатар па незалежным назіраньні ў Пінскім раёне на мінулых выбарах Віктар Ярашук:

(Ярашук: ) "Першае, складаць сьпісы сяброў выбарчых камісіяў цяпер — парушэньне дзейнага заканадаўства, бо даты выбараў дагэтуль яшчэ не прызначылі.

Другое, улады папросту баяцца, што Лукашэнка зноў ня стане прэзыдэнтам на чэсных выбарах, таму яны імкнуцца паставіць у камісіі сваіх людзей, каб ня даць магчымасьці потым трапіць туды прадстаўнікам палітычных партыяў ды грамадзкіх аб'яднаньняў.

Але я спадзяюся, што гэта не дапаможа Лукашэнку і выбары ён прайграе".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG