Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МОЛАДЗЬ АГП У ВІЦЕБСКУ РАСПАЎСЮДЗІЛА ЎЛЁТКІ СУПРАЦЬ АБАВЯЗКОВАГА РАЗЬМЕРКАВАНЬНЯ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Сябры Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ірына Байдак, Эдуард Бохан ды Сяргей Аксімовіч распачалі акцыю ў 9.30 раніцы каля Пэдагагічнага ўнівэрсытэту.

Неўзабаве ўлёткі пра тое, што трэба абіраць іншага прэзыдэнта, калі няма як выбіраць месца працы, пачалі раздаваць і тутэйшыя студэнты.

Да ўдзельнікаў акцыі выйшлі кіраўнік БПСМ ды прадстаўнік унівэрсытэцкай адміністрацыі. Але і яны мала гаварылі пра карысьць прымусовага разьмеркаваньня. Затое адкрыта пагражалі студэнту Сяргею Аксімовічу праваліць яго на наступнай сэсіі.

Выклікалі і міліцэйскі патруль. Але на той час, як прыехала машына, улёткі ўжо скончыліся. І міліцыянты, і цікаўны мужчына ў цывільным дарма шукалі па ўнівэрсытэце ўдзельнікаў і сьведкаў акцыі.

Моладзь Аб'яднанай грамадзянскай партыі плянуе правесьці падобныя акцыі і ў іншых віцебскіх навучальных установах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG