Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У БЕРАСЬЦІ АДЧЫНІЎСЯ ІНТЭРНЭТ-ЦЭНТАР, ФІНАНСАВАНЫ ЗША


Алег Супрунюк, Берасьце

Праграма IATP (Internet Access and Training Program) па навучаньні i карыстаньні Iнтэрнэтам дзейнiчае на Беларусi ўжо два гады. Яна дае магчымасьць вольнага доступу да сусьветнай iнфармацыйнай прасторы, дазваляе праводзiць навучальныя трэнiнгi ды сэмiнары.

Каардынатарам праграмы IATP на Беларусi зьяўляецца Савет па мiжнародных дасьледаваньнях i навуковых абменах (IREX) — адна з самых уплывовых ды дасьведчаных амэрыканскiх арганiзацыяў.

Праграма найперш скiраваная на грамадзянаў Беларусi, што ўжо ўдзельнiчалi ў iншых амэрыканскiх адукацыйных праектах i жадаюць працягваць кантакты з калегамi ў навуковай, тэхнiчнай ды гуманiтарнай сфэрах.

Атрымлiваць iнфармацыйную падтрымку ў цэнтры могуць i тыя, хто яшчэ ня мае досьведу сталай працы ў Iнтэрнэце. Карыстацца гэтай паслугай можна будзе бясплатна — усе выдаткi бярэ на сябе амэрыканскi бок.

Намесьнiк кiраўнiка мicіi Злучаных Штатаў Амэрыкi ў Беларусi Джон Кунстатэр быў адзiным выступоўцам, які вiтаў прысутных падчас адкрыцьця берасьцейскага Iнтэрнэт-цэнтру на беларускай мове. У прыватнасьцi, ён адзначыў, што гэты цэнтар ня толькi адкрые беларускiм карыстальнiкам доступ да cусьветнай iнфармацыi, але й будзе садзейнiчаць таму, каб пра беларускую мову, культуру i гicторыю больш ведалi ў сьвеце.

Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода "Цi iснуюць перашкоды з боку беларускiх уладаў пры ажыцьцяўленьнi падобных праектаў?", Джон Кунстатэр заявiў, што фiнансаваньне гэтых праграмаў празрыстае i цалкам адпавядае мiжурадаваму пагадненьню памiж Беларусьсю i Злучанымi Штатамi.

Па словах спадара Кунстатэра, амэрыканскi бок зацiкаўлены i надалей ажыцьцяўляць праекты, скiраваныя на супрацоўнiцтва зь недзяржаўнымi арганiзацыямi дзеля стварэньня ў Беларусi грамадзянскай супольнасьцi. Што да Iнтэрнэту, дык дзейнасьць падобных цэнтраў у Менску i Гораднi прызнаная пасьпяховай.

Таму i ў Берасьцейскай вобласьцi, дзе паводле афiцыйных зьвестак, каля 5 000 карыстальнiкаў Iнтэрнэтам, варта чакаць рэзкага павелiчэньня колькасьцi наведнiкаў.
XS
SM
MD
LG