Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАНС-ГЕОРГ ВІК: ВЫСУНУТЫЯ РАНЕЙ ЧАТЫРЫ ЎМОВЫ ДЭМАКРАТЫЧНАСЬЦІ ВЫБАРАЎ АДНОСЯЦЦА І ДА ВЫБАРАЎ ПРЭЗЫДЭНТА


Уладзімер Глод, Менск

Паводле спадара Віка, Кансультацыйна-назіральная група, нягледзячы на недружалюбныя захады афіцыйных уладаў, па-ранейшаму спрабуе дабіцца паразуменьня паміж уладамі і апазыцыяй. У гэтым сэнсе паказальны быў сэмінар, што адбыўся на мінулым тыдні ў Варшаве, дзе пад эгідай Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека разглядалі магчымасьці незалежнага назіраньня за выбарамі прэзыдэнта Беларусі.

Міжнародная супольнасьць плянуе правесьці і другі (пасьля венскага) грамадзкі форум у пытаньнях дзейнасьці беларускіх СМІ. Гэтым разам мерапрыемства мяркуецца ў Менску. А з 1 па 3 ліпеня беларускую сталіцу наведае Парлямэнцкая "тройка".

Вось як ацэньвае захады АБСЭ ды іншых міжнародных арганізацыяў удзельнік сёньняшняга паседжаньня Кансультацыйнай рады апазыцыйных палітычных партыяў экспэрт Вячаслаў Герасіменка:

(Герасіменка: ) "Я сёньня з задавальненьнем пачуў пра стаўленьне АБСЭ да ўнутраных беларускіх праблемаў. Гэта тое, што 4 крытэры застаюцца ў сіле.

Па-другое, Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека бярэ на сябе функцыі ўнутранага назіраньня за выбарамі. Гэта таксама плюс.

І трэцяе. Калі раптам у Беларусь будуць прысланыя міжнародныя назіральнікі за выбарамі, гэта не азначае, што іхныя вынікі будуць аўтаматычна прызнаныя. Проста яшчэ раз АБСЭ хоча пераканацца, ці захоўваюцца дэмакратычныя правы ў Беларусі падчас выбараў прэзыдэнта".

Падчас абмеркаваньня праблемы назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі Галіна Сямдзянава нагадала:

(Сямдзянава: ) "Вярхоўны Савет 12-га скліканьня прыняў пастанову аб тым, што адмяняецца датэрміновае галасаваньне. І выбары прэзыдэнта Беларусі ў 1994 годзе адбываліся без датэрміновага галасаваньня. Гэта была афіцыйная пастанова Вярхоўнага Савету. Таму "палатка" мае зараз усе правы прыняць таксама пастанову, якая адмяняе гэтае датэрміновае галасаваньне".

Кансультацыйная рада вырашыла зьвярнуцца да ўладаў Беларусі з прапановай скасаваць датэрміновае галасаваньне падчас прэзыдэнцкіх выбараў, падтрымаць ініцыятыву палітычных партыяў аб іхным прадстаўніцтве ў складзе выбарчых камісіяў, а таксама забясьпечыць свабоднае назіраньне за выбарамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG